Курсанты роты ганаровай варты беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі выглядалі так, нібы сустракаць меліся не яны, а іх. Зрэшты, за пыхлівасьць можна было прыняць гатовасьць нумар адзін.
Між тым камандзір роты, распавёўшы, што хлопцы ў іх адзін да аднаго, росту не ніжэйшага (але і не вышэйшага) за 185 сантымэтраў (роўненькія, як беларускія агуркі ў знакамітых шклоўскіх цяпліцах), а сьцяганосец і зусім 195 сантымэтраў (а разам са сьцягам — лепш наогул нават ня думаць).
— Шкада, — уздыхнуў камандзір роты, — што мы не даехалі на ваш конкурс у Маскве (ня так даўно там сапраўды праходзіў агляд-конкурс рот ганаровай варты некалькіх краін). Другое месца там было б не для нас.
Тое самае, мабыць, датычыць і прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ён сустрэў Уладзіміра Пуціна ля трапа самалёта, па-бацькоўску абняўшы яго (усё ж спадар Лукашэнка, у адрозьненьне ад спадара Пуціна, не прапусьціў ніводнага прэзыдэнцкага тэрміну), а потым і міністра фінансаў Антона Сілуанава, і кіраўніка «Росатама» Сяргея Кірыенкі (пра гэты выпадак падыходзіць выраз «задушыць у абдымках»).
Пасьля гэтага картэж накіраваўся ў рэзыдэнцыю. Кажуць, што на шляху руху на адным з мастоў над дарогай некаторы час вісела расьцяжка хуліганскага зьместу, але паколькі Уладзімір Пуцін спазьняўся, то беларускія спэцслужбы своечасова ліквідавалі гэтую пагрозу (у асноўным — настрою расейскага прэзыдэнта).
Аляксандар Лукашэнка, падобна, пагрузьнелы за апошні час (можа, павесіў канькі на цьвік, у адрозьненьне ад спадара Пуціна, які зьняў іх зь цьвіка), выглядаў вельмі жыцьцярадасна.
Магчыма, гэта было зьвязана з тым, што цяпер яму больш не давядзецца сутыкацца на сустрэчах найвышэйшага ўзроўню з былым цапер ужо памочнікам прэзыдэнта Расеі Сяргеем Прыходзькам, зь якім у яго была любоў такой узаемнай сілы, што крок да ўзаемнай нянавісьці быў зроблены шмат гадоў таму.
Зрэшты, ёсьць падазрэньне, што ад перамены памочнікаў сума адносін у палітыцы не мяняецца.
Вячэрнія падзеі адбываліся ў рэзыдэнцыі Заслаўе. Двухбаковая сустрэча адбывалася ў кабінэце, уся мэбля якога складалася з двух сэрвантаў з трыма вазамі. Інтэр’ер арганічна дапоўнілі два прэзыдэнты. Прамова Аляксандра Лукашэнкі насіла філязофскі характар. Ён паведаміў, як часта думае аб тым, хто змог дасягнуць большага ў справе аб’яднаньня, чым Беларусь і Расея.
— Ну, хто? — перапытаў ён, расьсеўшыся ў фатэлі так, што ён цяжка ўздыхнуў: зь яго нібы выпусьцілі пару. Да таго ж Аляксандар Лукашэнка час ад часу закладваў правую руку пад лацкан пінжака, што, магчыма, надавала яму і яго словам дадатковую вагу.
— У нас няма межаў (у Эўразьвязе таксама, напрыклад. — А. К.), — сказаў спадар Лукашэнка. — У нас адзіная мытная прастора (як і ў ЭЗ. — А. К.), у нас практычна адзіная эканоміка (і тут ў параўнаньні з ЭЗ няма чым ганарыцца. — А. К.), у нас адзіная абаронная вытворчасьць (у ЭЗ толькі яшчэ будзе, у гэтым Расея і Беларусь і насамрэч абышлі ЭЗ, прычым яшчэ ў савецкі час. — А. К. ).
— І многія іншыя рэчы, — удакладніў прэзыдэнт Беларусі.
Прэзыдэнт Расіі згадзіўся і з гэтым.
— Да нас многія прыглядаюцца сёньня, — працягнуў прэзыдэнт Беларусі. — Украінцы пачалі глядзець! Робяць нам заўвагі, але ж быў прэзыдэнт Украіны на апошнім нашым пасяджэньні ў Маскве!
— Гэта першая мая паездка за межы Расейскай Фэдэрацыі, — у сваю чаргу, сказаў спадар Пуцін. — Беларусь — асаблівы наш партнэр.
Я спытаў потым у памочніка Ўладзіміра Пуціна спадара Ўшакова, чаму ж усё-такі Беларусь стала першым пунктам.
— Вы маеце на ўвазе, — перапытаў ён, — чаму не Казахстан, а Беларусь? Бо вы гэта маеце на ўвазе? Сапраўды, пра гэта апошнім часам кажуць. Але ведаеце, у нас і выбару асаблівага не было. Загадзя вызначаная была дата саміту ШАС у Кітаі, дык пасьля яго лягічна заехаць у Астану. Акрамя таго, дамовіліся пра паездку ў заходнім кірунку, дамовіліся зь Нямеччынай, з Францыяй. Лягічна, што Беларусь стала ў гэтай сытуацыі першай.
Але толькі ўчора і толькі на адзін вечар.