Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК працуе з дакумэнтамі Вуса


Цэнтральная выбарчая камісія пачала працаваць з дакумэнтамі, якія перадаў ёй кіраўнік ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства Дзьмітры Вус.

«Адразу ж пасьля таго, як мы атрымалі поштай пакет дакумэнтаў, наш юрыдычны аддзел заняўся праверкай парадку стварэньня ініцыятыўнай групы. А тыя зьмены ў выбарчае заканадаўства, якія прапануе група ў выглядзе зьмяненьняў і дапаўненьняў да адпаведнага закону, мы накіравалі ў міністэрства юстыцыі. Яно, згодна з законам, павінна правесьці экспэртызу і даць заключэньне, наколькі гэтыя прапановы адпавядаюць беларускім законам. Мінюст мае часу на гэтыя працэдуры адзін месяц», — паведаміў «Свабодзе» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Дзьмітры Вус і яго прыхільнікі хочуць скарыстацца правам заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў і зьмяніць некаторыя нормы Выбарчага кодэксу. Для гэтага трэба сабраць ня меней за 50 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэтым і зоймецца ініцыятыўная група, якую спадар Вус ужо стварыў. Але безь яе рэгістрацыі ў ЦВК і адпаведнага дазволу пачынаць працу нельга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG