Рэканструкцыя аэрапорту «Менск-2» уключае ў сябе тры этапы: рэканструкцыя дзейнага тэрміналу, пабудова новага і стварэньне новай узьлётна-пасадачнай паласы.
Пра гэта паведаміў у размове з журналістамі віце-прэм’ер Анатоль Калінін. Ён сказаў, што ўжо падпісаныя ўсе неабходныя дакумэнты з кітайскай кампаніяй «TechMash». Кітайцы даюць крэдыт у памеры 600 мільёнаў даляраў на ільготных умовах. Будаўнічыя працы ў аэрапорце будуць рабіць сумесна кітайцы і беларусы.