УДЗЕНЬ...
...Тэмпэратура 14-16 цяпла. Пераменная воблачнасьць, без ападкаў.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Вашы дзеці» і «Падарожжы Свабоды».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Прэзэнтацыя канспэкту па вывучэньні «Правілаў дарожнага руху». Сядзіба ТБМ (Менск, Румянцава, 13). Пачатак а 17.30.
Прэзэнтацыя кнігі музыкі і дасьледніка старажытнай культуры Змітра Сасноўскага («Стары Ольса») «Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX — XX ст.» у кнігарні «ЛогвінаЎ» (Менск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак, а 19-й, уваход вольны.
У клюбе «Рэ:паблік» у Менску адбудзецца канцэрт гурту ZNICH з праграмай «Найлепшае за 16 гадоў», пачатак а 19-й гадзіне.
Рабочы візыт у Беларусь Уладзімера Пуціна.
Ва Ўроцлаве пачынаецца Глябальны форум з удзелам Леха Валэнсы, Аляксандра Квасьнеўскага, Штэфана Фюле, Радаслава Сікорскага і іншых. Вядома, што ў форуме возьме ўдзел жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан пачынае афіцыйны візыт у Данію і Швэцыю.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1792 – самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьцё Канстытуцыі 3 траўня.
1859 – у Лёндане запушчаны гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.
У гэты дзень нарадзіліся:
1556 – Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.
1640 – Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.
1651 – Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
1809 – Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.
1948 – Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца. Аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» ды іншых.
У гэты дзень памерлі:
1800 – Міхал Казімер Агінскі, выбітны дзяяч беларускае гісторыі. Быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Самая справядлівая на сьвеце рэч – сьмерць. Яшчэ ніхто не адкупіўся.
Сьвятлана Алексіевіч
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Авіяцыя НАТО нанесла новыя ўдары па аб'ектах Кадафі
Сьледзтва: падазраваныя ў тэракце ладзілі выбухі з 2000-га
Транспартная пракуратура апытала аўтара відэа ў начным мэтро
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Сёньня адзначаецца: Сусьветны дзень культуры, Сусьветны дзень без тытуню, Сусьветны дзень бляндынак, Дзень нараджэньня Буды.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
Глядзець камэнтары (1)
Загрузіць больш камэнтароў