Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія актывісты ўпарадкавалі пахаваньне ахвяраў таталітарызму


Сябры руху «За Свабоду», Партыі БНФ і АГП добраўпарадкавалі самаробны мэмарыял каля вёскі Паляі, дзе ў 1930–50-я гады адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў.

Гэта была ўжо традыцыйная акцыя па добраўпарадкаваньні мэмарыялу, якая штогод праводзіцца 29 траўня.

Актывісты прыбралі траву і сьмецьце каля крыжоў, якія ўсталяваны ў памяць пра бязьвінна расстраляных мясцовых жыхароў.

Самаробны мэмарыял — некалькі крыжоў, пастаўленых у розныя гады віцебскімі дэмакратычнымі актывістамі — добра відаць з аўтатрасы Р21, што вядзе зь Віцебску на Смаленск. Першыя крыжы на месцах пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў былі ўсталяваныя каля вёскі Паляі яшчэ 20 год таму. Некалькі разоў іх нішчылі невядомыя вандалы і пагражалі зьнесьці мясцовыя ўлады.

Гэтак, два гады таму кіраўніцтва тамтэйшага Варонаўскага сельсавету загадала зьнесьці мэмарыял, а старшыню абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, які ўсталяваў апошнія некалькі крыжоў, аштрафавалі за «самаўпраўства». Аднак мэмарыяльныя крыжы ніхто зьнішчаць ня стаў: актывісты — з прынцыповых меркаваньняў, а ў сельсавету, відаць, проста «не паднялася рука».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG