Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у лягеры футбольнай зборнай Італіі


Эпізод з гульні зборнай Італіі на мінулым чэмпіянаце сьвету
Эпізод з гульні зборнай Італіі на мінулым чэмпіянаце сьвету
Італьянская паліцыя арыштавала арыштавала Стэфана Маўры, капітана футбольнага клюбу вышэйшай лігі «Лацыё», а таксама правяла ператрус у трэніровачным лягеры зборнай Італіі па футболе, якая рыхтуецца да чэмпіянату Эўропы 2012. Усё гэта зроблена ў межах расьследаваньня гэтак званых «дамоўных» матчаў.

Паліцыя таксама паінфармавала Антоніё Контэ, трэнэра чэмпіёнаў Італіі, Клюбу «Ювэнтус», што ён патрапіў пад падазрэньне ў расьследаваньні. Такое ж паведамленьне ад паліцыі атрымаў абаронца расейскага клюбу «Зэніт» Дамэніка Крышыта, кандыдат на месца ў зборнай Італіі на чэмпіянаце Эўропы, які пачнецца ў чэрвені ў Польшчы і Ўкраіне. Пакуль невядома, ці паўплывае расьследаваньне на ягоныя шанцы згуляць за зборную на чэмпіянаце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG