Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыслужніку Папы пагражае 30 гадоў турмы


Паола Габрыэле абвінавачваецца ў выкраданьні сакрэтных дакумэнтаў

Прэсавы сакратар Сьвятога пасаду Фэдэрыка Ламбардзі афіцыйна пацьвердзіў арышт папскага асабістага прыслужніка Паола Габрыэле і ўдакладніў, што, згодна з Ватыканскім заканадаўствам, паняцьце «затрыманы» не прадугледжана, і гаворка ідзе пра «зьняволенага».

Прэсавая служба Ватыкану таксама адзначыла, што арыштаваны быў схоплены з доказамі злачынства і ў яго ў кватэры, разьмешчанай на тэрыторыі Ватыкану, была выяўлена значная колькасьць сакрэтных дакумэнтаў з папскай канцылярыі.

Першыя допыты Паола Габрыэле праводзіў прафэсар Нікола Пікарда, які мае статус «асобы, які выконвае правасуддзе» ў дзяржаве Ватыкан, што адпавядае рангу міністра юстыцыі. Цяпер сьледчыя дзеяньні праводзіць прафэсар Антоніа Банэ, судовы сьледчы Ватыкану. Сьледзтва абяцае быць доўгім і, на думку некаторых ватыканістаў, можа прывесьці да вынясеньня абвінаваўчага прысуду з наступным асуджэньнем папскага прыслужніка Паола Габрыэле на 30 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG