Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Крамянецкі зноў асуджаны на 10 сутак


Зьміцер Крамянецкі
Зьміцер Крамянецкі

Судзьдзя Маскоўскага суду Менску Тацяна Матыль прысудзіла 10 сутак адміністрацыйнага арышту актывісту «Маладога фронту» Зьмітру Крамянецкаму.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла актывістка Кася Галіцкая, якая была на судзе.

«Зьміцер распавёў у судзе, што міліцыянты Бегуноў і Давыдзюк проста перавялі яго з камэры ў дзяжурны пакой і там аформілі пратакол, што ён нібыта брыдкасловіў на прыпынку грамадзкага транспарту. Судзьдзя з гэтым пагадзілася. У нас ёсьць меркаваньне, што такія дзеяньні зьвязаныя з будучым прыездам у Менск Уладзімера Пуціна — актывістаў адмыслова „закрываюць“, як „закрылі“ і праваабаронцу Алега Воўчака», — кажа Кася Галіцкая.

Паводле яе, Зьміцер Крамянецкі выглядаў у судзе стомленым. «Ня дзіва, бо фактычна ўсю вясну ён правеў на Акрэсьціна», — мяркуе Кася Галіцкая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG