Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць актывіста Зьмітра Крамянецкага


Зьміцер Крамянецкі
Зьміцер Крамянецкі

«Суд праходзіць у Маскоўскім судзе па тым жа сцэнары, што ўчора судзілі Ўладзя Яроменку. Вінавацяць зноў у нецэнзурнай лаянцы. Хочуць арыштаваць да візыту Пуціна ў Менск», — паведаміла «Свабодзе» праваабаронца Наста Лойка.

Актывіст «Маладога фронту» Зьміцер Крамянецкі меўся выйсьці з ізалятара на Акрэсьціна ўчора, 24 траўня, каля 16 гадзіны, аднак сябры яго гэтак і не дачакаліся. 25 траўня Крамянецкага прывезьлі ў Маскоўскі раённы суд. Ягонаму сябру Ўладзю Яроменку 24 траўня прысудзілі 10 сутак арышту. Праваабаронцы нагадваюць, што, паводле іхніх зьвестак, некалькі дзён таму да актывістаў у камэру прыходзіў супрацоўнік спэцслужбаў, які пагражаў, што іх «закрыюць надоўга».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG