Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі заявіў пра крызіс амэрыканскай дзяржаўнасьці


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных адрэагаваў на справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША па правах чалавека ў Беларусі.

У прыватнасьці, Андрэй Савіных заявіў «Свабодзе»:

«Мэханізм зьбіраньня інфармацыі і парадак складаньня гэтай справаздачы не дазваляюць разглядаць яе як дакумэнт, варты даверу. Мы ня бачым неабходнасьці камэнтаваць ягоны зьмест. ЗША добра вядомыя сваім выкарыстаньнем праваабарончай тэматыкі ў якасьці інструмэнту палітычнага маніпуляваньня. Яны выдатна разумеюць, што такім чынам яны разбураюць давер і тармозяць разьвіцьцё ў гэтай галіне. Вузканацыянальныя і кароткатэрміновыя выгоды для іх яўна важнейшыя за прынцыпы ўстойлівага міжнароднага разьвіцьця. Гэта адна з праяваў крызісу амэрыканскай дзяржаўнасьці, якая ня хоча прыняць шматпалярнасьць і шматаблічнасьць шляхоў разьвіцьця сучаснага сьвету».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG