Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дэпутаты б'юцца за мову да крыві


Бойка ў Вярхоўнай радзе. Кіеў, 24 траўня 2012 году
Бойка ў Вярхоўнай радзе. Кіеў, 24 траўня 2012 году

У пятніцу, пасьля бойкі, якая адбылася напярэдадні паміж дэпутатамі Вярхоўнай Рады Ўкраіны, дэпутаты апазыцыі заблякавалі трыбуну парлямэнту сталамі. Дэпутаты большасьці на знак пратэсту пакінулі пасяджэньне.

Законапраект прадугледжвае наданьне расейскай мове статусу рэгіянальнай на большай частцы тэрыторыі краіны.

Бойка адбылася ў самым пачатку галасаваньня. Разгляд законапраекту ня быў скончаны.







Сьпікер Рады Ўладзімер Літвін абвясьціў аб закрыцьці пасяджэньня парлямэнту.



У выніку бойкі ў аднаго з дэпутатаў ад апазыцыі Міколы Петрука была расьсечаная галава, яго забрала «хуткая дапамога». Калега Петрука Юры Пракапчук паведаміў журналістам, што дэпутата ўдарылі па галаве кастэтам.







Тым часам каля сьцен украінскага парлямэнту працягваецца мітынг праціўнікаў зьмены статусу расейскай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG