Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 траўня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, але без дажджу. Тэмпэратура плюс 16–18.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Нашы дзеці», «Экспэртыза», «Госьці Свабоды».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску Дзень памяці Максіма Багдановіча, які праводзіць музэй паэта. Праграма: 12.00 – ускладаньне кветак да помніка Багдановічу (вул. Багдановіча, у сквэры каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балета); 14.00 – памінальная служба ў Саборы сьвятых Пятра і Паўла (вул. Няміга, 4); 17.00 – вечарына «Пад зоркай Максіма».

У 18.30 у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён швэдзкай культуры адбудзецца музычная вечарына «Я струнаў меў чатыры…», прысьвечаная швэдзкаму паэту Дану Андэрсану.

На кінафэстывалі ў Канах пакажуць фільм беларускага рэжысэра Сяргея Лазьніцы «У тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зь візытам у Казахстане.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1792 – Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб.

1907 – у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім створаны Беларускі настаўніцкі саюз.

1938 – у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балета.

У гэты дзень нарадзіліся:

1880 – Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук.

1905 – Сяргей Хмара (сапр. Сіняк; мяст. Казлоўшчына, цяпер Дзятлаўскі раён), пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1949 – Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка.

У гэты дзень памерлі:

1917 – Максім Багдановіч, паэт, перакладчык, крытык. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце (цяпер Украіна).

1968 – генэрал Францішак Кушаль, вайсковец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1970 – Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).

1987 – Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2007 – беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі Ўладзімер Каткоўскі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой...
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!


Максім Багдановіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Радыё «Рацыя» пратэстуе супраць скасаваньня візы Яўгену Вапу

Санкцыі ЗША зьдзівілі «БелОМА», «Белтэхэкспарт» — маўчыць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG