Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці вывесілі антылукашэнкаўскую расьцяжку


Вечарам 23 траўня актывісты «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» і «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» вывесілі банэр.

Расьцяжка вісела на аўтамабільным мосьце ў мікрараёне Бярозаўка.

«Гэта ўжо ня першы банэр, вывешаны намі. Мы будзем і далей імкнуцца данесьці да грамадзтва, што нашу краіну раскрадалі і што цынічна хлусяць па тэлевізары», — заявіў удзельнік акцыі Павал.

Банэр правісеў на мосьце трохі больш за гадзіну, паведамляе прэсавая служба БХД.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG