Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белаазёрск: слуханьні аб шкоднай вытворчасьці ўсё ж будуць


Будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў у Белаазёрску.
Будаўніцтва заводу па вытворчасьці сьвінцу і сплаваў у Белаазёрску.

У Белаазёрску заплянаваныя грамадзкія слуханьні пра будаўніцтва шкоднай вытворчасьці — заводу сьвінцу.

«Мы задаволеныя, што дамагліся правядзеньня гэтых слуханьняў, бо напачатку той завод зьбіраліся будаваць без абмеркаваньня з грамадзкасьцю. І нават пачалі будаваць. Таму пасьля публікацыі аб намеры праводзіць слуханьні мы зьбіраем подпісы пад заяўкай у Белаазёрскі гарвыканкам на правядзеньне грамадзкіх слуханьняў», — заявіў каардынатар руху «За Свабоду» па Берасьцейшчыне Зьміцер Трацьцяк.

У мясцовай прэсе ўжо надрукавалі інфармацыю пра плянаваныя слуханьні.

Трацьцяк лічыць, што завод так і будаваўся б без абмеркаваньня, калі б Міністэрства прыроды ня выявіла парушэньні ў праектнай дакумэнтацыі заводу. Таму будаўніцтва было перапыненае і ўлады мусілі аб’віць аб правядзеньні слуханьняў.

Плянаваны ў Белаазёрску завод па вытворчасьці сьвінцу павінен стаць адным з прамысловых ланцугоў па вырабу ў акумулятараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG