Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус: «Панясем дакумэнты ў ЦВК 25 траўня»


Усе дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства будуць перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію 25 траўня.

Ініцыятыўная група хацела зрабіць гэта 24 траўня, але як патлумачыў Дзьмітрый Вус, у Цэнтрвыбаркаме запатрабавалі дакумэнты ў пісьмовым і электронным выглядзе.А гэта запатрабавала дадатковай працы.

«У групу ўваходзяць 300 чалавек. І я лічу, што гэтага дастаткова, каб сабраць неабходныя па законе 50 тысяч подпісаў», — паведаміў «Свабодзе» кіраўнік ініцыятыўнай групы, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Дзьмітры Вус.

Асноўныя зьмены, якія прапануе ініцыятыўная група:

— кандыдаты ў прэзыдэнты і дэпутаты павінны атрымаць права ўключэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі;

— павінен быць асобны падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам;

— сябры камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на адваротным баку бюлетэня свае подпісы: гэта робіцца для таго, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.

Беларускае заканадаўства прадугледжвае зьмены выбарчых правілаў праз ініцыятыву грамадзян. Для гэтага існуе спэцыяльны парадак. Найперш ініцыятары перадаюць у Цэнтравыбаркам усе дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG