Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане атручваюць школьніц


У правінцыі Тахар больш за 120 дзяўчынак-школьніц і трое настаўнікаў пацярпелі ў выніку масавага атручваньня таксычным рэчывам.

Як паведамілі сёньня мясцовыя ўлады, атрутны парашок быў распылены ў будынку школы. Многія пацярпелыя страцілі прытомнасьць і былі шпіталізаваныя.

У красавіку ў той жа правінцыі 150 вучаніц атруціліся, выпіўшы вады, у якую невядомыя дадалі атрутнае рэчыва.

Усяго за апошнія тыдні ў Афганістане зь меркаваньняў бясьпекі зачыняліся 550 школ у 11 правінцыях.

Паводле зьвестак уладаў, талібы такім чынам запалохваюць бацькоў, патрабуючы ад іх не пасылаць дзяцей, асабліва дзяўчынак, у школы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG