Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: па абарону права на мірныя сходы — у Камітэт ААН


Уладзімер Няпомняшчых
Уладзімер Няпомняшчых
Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з індывідуальнай скаргай, у якой ён просіць пацьвердзіць факт парушэньня Рэспублікай Беларусь ягоных правоў на мірныя шэсьці й сходы. Правы гэтыя гарантаваныя як беларускай Канстытуцыяй, так і Міжнародным пактам пра грамадзянскія й палітычныя правы, які падпісала Беларусь.

Няпомняшчых: «Адначасна я прашу рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьцi Закон „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь“ у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязаньнямі, у прыватнасьці, з артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Летась Уладзімера Няпомняшчых двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці. Суд Чыгуначнага раёну аштрафаваў яго на 350 тысяч рублёў «за парушэньне парадку арганізацыі мірнага сходу ў выглядзе вулічнага шэсьця», а суд Цэнтральнага раёну — на 175 тысяч за распаўсюд інфармацыі пра маючы адбыцца Народны сход. Апрача таго, Уладзімер амаль трое сутак правёў за кратамі ізалятара, куды яго да суду бяз дай прычыны зьмясьціла міліцыя.

Спробы актывіста дамагчыся прававой абароны ўнутры краіны ня мелі посьпеху. Абласны й Вярхоўны суды адхілілі ягоныя скаргі на пакараньні адміністрацыйнымі штрафамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG