Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі вайсковы самалёт пацярпеў аварыю ў Чэхіі


На аэрадроме ў чэскім горадзе Часлаў пры пасадцы пацярпеў аварыю расейскі вайсковы самалёт Ан-30. Шэсьць чалавек шпіталізаваныя, загінулых няма.

На борце знаходзіліся 23 чалавекі – 14 расейскіх і 9 чэскіх вайскоўцаў. Самалёт выконваў інспэкцыйны палёт у межах праграмы «Адкрытае неба». Паводле чэскага сайту iDnes.cz, прычынай аварыі магло стаць тое, што пры пасадцы самалёт ня высунуў шасі. У выніку жорсткай пасадкі самалёт пачаў гарэць. Адзін з расейскіх вайскоўцаў з найбольш цяжкімі апёкамі дастаўлены верталётам у Прагу, астатнія параненыя – у навакольныя шпіталі. Да месца падзеі накіраваўся начальнік Генэральнага штабу чэскай арміі Ўласьціміл Піцэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG