Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Парлямэнцкія выбары павінны быць прызначаныя не пазьней як празь месяц


«Калі будзе прынятае рашэньне праводзіць выбары 23 верасьня, то, адпаведна, указ аб іх прызначэньні павінен быць выдадзены не пазьней за 23 чэрвеня», — заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

У інтэрвію Інтэрфаксу Лазавік удакладніў, што дату выбараў прызначае кіраўнік краіны.

Паводле Канстытуцыі, выбары прызначаюцца не пазьней як за 4 месяцы і праводзяцца не пазьней як за 30 дзён да заканчэньня паўнамоцтваў дзейнага парлямэнту.

Дзейная Палата прадстаўнікоў у поўным складзе — 110 дэпутатаў — была абраная 28 верасьня 2008 году. Ніхто з апазыцыі ў парлямэнт ня трапіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG