Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг салідарнасьці з Каваленкам і Моўчанам — у цэнтры Менску


Нацыянальны сьцяг вывесілі на мосьце над вуліцай Нямігай.

Сайт «Хартыя-97» піша, што сьцяг вывесілі на знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам і актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Андрэем Моўчанам.

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Моўчана затрымалі 19 траўня. Ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам.

Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

21 траўня актывіста Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку этапавалі ў магілёўскую калёнію № 19. Напярэдадні Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу вязьня на прысуд. Сяргей Каваленка з 8 траўня зноў трымае галадоўку, пратэстуючы супраць прысуду.

Актывіста КХП БНФ спачатку пакаралі хатняй «хіміяй» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга, а потым за парушэньне рэжыму адбыцьця «хіміі» прысудзілі да зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG