Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстава «Прэс-фота Беларусі — 2012» адкрыецца ў Вільні


Экспазыцыя разьмесьціцца ў сквэры Адміню, на пачатку праспэкту Гедыміна.

У яе ўвайшлі некаторыя здымкі фіналістаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі — 2012», паведаміў прэзыдэнт моладзевай асацыяцыі StudAlliance Кірыл Атаманчык.

Імёны пераможцаў фатаконкурсу стануць вядомыя 26 траўня.

«Мы спрабавалі зрабіць усё магчымае, каб фатаграфіі змаглі ўбачыць усе ахвотныя, таму выстава мае вулічны фармат. Гэта істотны момант для таго, каб прэзэнтаваць праз прызму фотааб’ектыву розныя аспэкты беларускага жыцьця і пазнаёміць літоўцаў з тым, што зараз адбываецца за 30 кілямэтраў ад Вільні» , — заявіў Атаманчык БелаПАН.

Выстава будзе доўжыцца да 2 чэрвеня. Яна праходзіць у рамках праекту «Беларуская вясна ў Вільні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG