24 траўня камісіі па справах непаўнагадовых адміністрацыі Заводзкага раёну Менск павінен быў разгледзіць справу менскага нацыянал-бальшавіка Аляксандра Палякова.
Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
9 траўня пяцёра актывістаў руху праводзілі акцыю супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка, дзе кітайскі інвэстар плянуе пабудаваць гасьцінічны комплекс «Пэкін».
Двух удзельнікаў акцыі Зьміцера Паліненку і Аляксандра Палякова затрымала міліцыя. На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства.
Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка — было абрана інвэстарам, камэрцыйнай кампаніяй з Кітаю. Пасьля пратэстаў жыхароў навакольных дамоў улады паабяцалі скараціць высечку дрэваў да мінімуму, але плянаў пабудаваць гатэль ня кінулі.
У красавіку суд Фрунзенскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў групы грамадзянаў да ўладаў Менску супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка і будаўніцтва гатэлю «Пэкін».
Пазоў называецца «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе».
Пазоўнікі патрабуюць спыніць зьнішчэньне парку.