Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варэйкіс: «Лінкявічус — чалавек эўраінтэграцыі»


Новым амбасадарам Літвы ў Беларусі можа стаць Лінас Лінкявічус. Ён мае замяніць Эдмінаса Багдонаса, чый тэрмін знаходжаньня ў Беларусі падыходзіць да заканчэньня.

Сябра Камітэту замежных спраў парлямэнту Літвы Эгідзіюс Варэйкіс сёньня ў размове са «Свабодай» сказаў:

«Я не магу пацьвердзіць інфармацыю пра тое, што наш камітэт ужо ўхваліў кандыдатуру спадара Лінкявічуса. Але і не магу яе абвергнуць, бо я быў у службовай выправе, і, магчыма, паседжаньне адбылося без майго ўдзелу.

Але магу сказаць, што калі цяпер у Літве нехта называе прозьвішча Лінкявічуса, то адразу згадваецца, што ён двойчы прадстаўляў нашу краіну ў НАТО. Ён — чалавек эўраінтэграцыі.

Лінкявічус быў дэпутатам парлямэнту, калі мне ня здраджвае памяць, у 1992–1996 гадах. Ён пачынаў зь літоўскай Партыі Працы, пасьля павярнуў направа. Але калі ён стаў дыпляматам, то партыйная прыналежнасьць ужо ня мела вялікага значэньня.

Я асабіста ведаю яго вельмі добра. Думаю, што ён будзе добра прадстаўляць Літву ў Беларусі. Ня ведаю, ці здолее ён быць такім добрым лабістам, як Багдонас, але ягоная праца ў Брусэлі, дзе трэба прымаць рашэньні апэратыўна, яму дапаможа. Думаю, што ён справіцца са сваімі абавязкамі».

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што ня трэба сьпяшацца называць спадара Лінкявічуса новым амбасадарам Літвы. Ён згадвае, як некалькі гадоў таму літоўскі бок хацеў прызначыць амбасадарам у Беларусь былога міністра замежных спраў Антанаса Валёніса. Але беларускі бок ня даў яму агрэман, то бок не пагадзіўся зь ягонай кандыдатурай. Падставай для адмовы сталі некаторыя выказваньні наконт Беларусі, якія спадар Валёніс зрабіў, калі ачольваў зьнешнепалітычнае ведамства сваёй краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG