Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі пахаваны асуджаны за тэракт над Локербі


У Лібіі сёньня быў пахаваны былы афіцэр нацыянальнай выведкі Абдэльбасэт аль-Меграхі, адзіны асуджаны па справе аб тэракце над шатляндзкім горадам Локербі ў 1988 годзе.

59-гадовы Меграхі памёр у нядзелю ў сваім доме. Прычынай сьмерці стаў рак, дыягнаставаны ў яго ў шатляндзкай турме, дзе Меграхі адбываў пажыцьцёвы тэрмін. У 2009 годзе ён быў адпушчаны на волю, як адзначалася тады, з пачуцьця спагады да сьмяротна хворага чалавека, якому заставалася жыць некалькі месяцаў.

Камэнтуючы зьвесткі аб яго сьмерці, брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран заявіў у нядзелю, што Меграхі ня варта было вызваляць. Выбух на борце пасажырскага самалёта над Локербі, у выніку якога загінулі 270 чалавек, лічыцца самым крывавым тэрактам, які адбыўся на брытанскай тэрыторыі.

Сам Абдэльбасэт аль-Меграхі заўсёды адмаўляў сваё дачыненьне да гэтага выбуху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG