Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне сьмяротнік пераапрануўся вайскоўцам і падарваў парад


На месцы выбуху працуе паліцыя
На месцы выбуху працуе паліцыя

Паводле розных зьвестак, ад 20 да 50 чалавек загінулі пры выбуху ў сталіцы краіны Сане.

Сьмяротнік падарваў бомбу падчас рэпэтыцыі вайсковага параду. Напад супаў у часе з правядзеньнем буйной ваеннай апэрацыі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Кайда на Арабійскім паўвостраве», што дзейнічае ў правінцыі Аб'ян на поўдні краіны.

Рэпэтыцыя вайсковага параду праходзіла на цэнтральнай плошчы Саны каля прэзыдэнцкага палаца напярэдадні сьвяткаваньня Дня нацыянальнага адзінства, якое адзначаецца 22 мая – у гадавіну аб'яднаньня ў 1990 годзе паўночнага і паўднёвага Емэна. Паводле зьвестак уладаў, сьмяротнік быў апрануты ў вайсковую форму і падарваў бомбу пасярод армейскага падразьдзяленьня, якое ўдзельнічала у рэпэтыцыі параду.

Дзясяткі вайскоўцаў былі забітыя і параненыя. Паводле паведамленьня агенцтва Reuters, на рэпэтыцыі прысутнічалі міністар абароны і кіраўнік генэральнага штаба ўзброеных сіл Емэна, але яны не пацярпелі. На парадзе 21 траўня была заплянаваная таксама прысутнасьць прэзыдэнта краіны Абэд рабі Мансура Хадзі.

Цяперашні напад – самы кровапралітны з моманту прыходу Мансура Хадзі да ўлады ў лютым, калі ён паабяцаў змагацца з ростам уплыву «Аль-Кайды» ў краіне. Емэн – база тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда на Арабійскім паўвостраве», якая ўмацавалася ў краіне за час леташняга палітычнага крызісу, які прывёў да адстаўкі ранейшага прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Гэтая групоўка разглядаецца Злучанымі Штатамі як адна з сур'ёзных пагроз для бясьпекі сьвету.

Апошнія 10 дзён армія Емэна праводзіць буйную апэрацыю супраць «Аль-Кайды» ў правінцыі Аб'ян на поўдні краіны, дзе радыкальныя ісламісты захапілі кантроль над некалькімі гарадамі. Паводле паведамленьняў, якія паступаюць адтуль, за мінулыя выходныя ў баях каля горада Джаар былі забітыя ня менш за 33 баевікі і 19 вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG