Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рубінаў пра Кітай: «Нашы народы шмат у чым падобныя»


Анатоль Рубінаў
Анатоль Рубінаў

«Нашы народы шмат у чым падобныя, І беларусам, і кітайцам давялося пераадольваць шмат перашкодаў. Яны ведаюць, што такое вайна, што такое галеча. Ніякія багацьці ня падаюць нам зь неба, не ляжаць пад нагамі», — заявіў старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў.

Рубінаў і сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка сустрэліся з парлямэнцкай дэлегацыяй Кітаю на чале з намесьнікам старшыні сталага камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лу Юнсянам.

«Мы вельмі ганарымся тым, што маленькай Беларусі ўдалося ўсталяваць сяброўскія брацкія адносіны зь вялікім Кітаем. (...) Мы рады, што Кітай адносіцца да вялікіх гэтага сьвету, зьяўляецца тым, хто вызначае твар сьвету і яго будучыню», — заявіў Рубінаў.

Лу Юнсян паведаміў, што 21 траўня плянуецца падпісаць міжурадавае пагадненьне пра стварэньне сумеснай камісіі ў справе супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналёгіяў.

«Адна справа — інвэстыцыі, будаўніцтва дарог. Іншая — дзяліцца сакрэтамі ў галіне высокіх тэхналёгіяў. Ня кожныя краіны могуць сабе гэта дазволіць, давяраць адзін аднаму. Тое, што мы вырашылі стварыць камісію, кажа пра вельмі высокі ўзровень даверу паміж дзьвюма краінамі», — адзначыў Анатоль Рубінаў, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG