Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала цяжарную карэспандэнтку «Віцебскага кур’ера»


Карэспандэнтку «Віцебскага кур’ера» Юлію Канаплёву затрымалі 20 траўня на пад’езьдзе да Воршы.

Міліцыянты сканфіскавалі 8 сыгнальных асобнікаў новага часопіса «Пол палітыкі», а таксама 200 асобнікаў спэцвыпуску коміксаў «Аб мясцовым самакіраваньні», выдавец якіх — ініцыятыва «Наш дом». Канаплёва цяжарная, на 8-м месяцы.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Канаплёвай а 15.40 на трасе М1, як толькі той заехаў на тэрыторыю Аршанскага раёну. Канаплёвай загадалі ехаць у аршанскую міліцыю. Прычыну затрыманьня не патлумачылі.

«Хоць канфіскаваныя матэрыялы не падпадаюць пад палажэньні аб СМІ (коміксы не зьяўляюцца пэрыядычным выданьнем), у пратаколе пра адміністрацыйнае правапарушэньне малодшы лейтэнант міліцыі Ўладзімер Ларын напісаў, што журналістка парушыла артыкул 29/9 ч. 2 КаАП (незаконны распаўсюд друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь)», — адзначаецца ў паведамленьні, якое цытуе БелаПАН.

Разбор доўжыўся тры гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG