Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага на сьценах бабруйскай калёніі


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Акцыю ў падтрымку беларускага палітвязьня, старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, які зараз адбывае пакараньне ў Бабруйскай папраўчай калёніі № 2, правялі мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду».

Гэта адбылося 20 траўня.


«Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадзкага транспарту. Некалькі ўлётак нават здолелі разьмясьціць на сьценах папраўчай калёніі № 2, дзе і адбывае несправядлівае пакараньне Алесь Бяляцкі. Акцыя атрымалася вельмі рэзананснай, адразу прыцягнула ўвагу людзей. Дзе-нідзе ўлёткі ўжо паздымалі, аднак у многіх месцах яны працягвалі інфармаваць бабруйчан», — распавяла бабруйская актывістка кампаніі «Гавары праўду».

«Усе беларускія палітвязьні павінны быць неадкладна вызвалены. Гэта сорам для нашай краіны, што яны ёсьць у Беларусі».

Пра акцыю паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».



Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калёніі ад канца лютага.

24 студзеня Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG