Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: Борыс Тадзіч прайграе прэзыдэнцкія выбары

Прэзыдэнцкія кандыдаты галасуюць на выбарах у Бялградзе 20 траўня, 2012. Зьлева – Томіслаў Нікаліч, лідэр Сэрбскай прагрэсіўнай партыі, справа – папярэдні прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч, лідэр Дэмакратычнай партыі

На прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі, паводле папярэдніх дадзеных, перамагае кіраўнік нацыяналістычнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі Томіслаў Нікаліч.

Пасьля падліку прыкладна 70-ці адсоткаў бюлетэняў, былы прэзыдэнт краіны, лідэр Дэмакратычнай партыі Борыс Тадзіч набірае 47,4 адсотка галасоў, тады як Нікаліч – 49,4.

Другая асоба ў Сэрбскай прагрэсіўнай партыі, Аляксандр Вучыч, ужо абвясьціў аб перамозе свайго кандыдата.

Яўка ў другім туры выбараў апынулася нечакана нізкай: за дзьве гадзіны да закрыцьця выбарчых участкаў яна складала менш за 37 працэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG