Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца ў спэцкамэндатуры наведала маці


Павал Севярынец
Павал Севярынец
19 траўня «хіміка» Паўла Севярынца ў спэцкамэндатуры наведала маці. Тацяна Севярынец кажа, што сын пачуваецца нармальна, спадзяецца на тое, што выйдзе датэрмінова паводле амністыі, яму не перашкаджаюць працаваць і перапісвацца з сябрамі, у тым ліку адзінадумцамі па партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Але што да тэлефанаваньняў, маці палітвязьня заўважае, што размовы з Паўлам шмат разоў перапыняюцца, калі гаворка заходзіць пра палітыку. Павал яе назіраньні пацьвердзіў, кажа Тацяна Севярынец.

«Ён таксама заўважыў, што як толькі размова пра справы, адразу адключаюць сувязь. Бывае, што па 15 разоў даводзіцца перанабіраць, каб закончыць размову.»

Павал Севярынец адбывае за Плошчу 3 гады «хіміі» ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG