Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі спадарожнік запусьцяць не раней за 21 чэрвеня


Запуск з Байкануру ракеты «Саюз» зь пяцьцю касьмічнымі апаратамі — расeйскім спадарожнікам дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі «Канопус-В», першым навуковым міні-спадарожнікам, беларускім касьмічным апаратам (БКА) і двума іншымі замежнымі спадарожнікамі — пакуль прызначаны на 21 чэрвеня. Аднак рознагалосьсі з Казахстанам наконт гэтага запуску яшчэ не ўрэгуляваны, паведаміла РІА «Новости» крыніца ў ракетна-касмічнай галіне:

«На сёньня дата — 21 чэрвеня, але гэта дата, груба кажучы, працоўная. Будуць вялікія накладкі, калі чаканьне зацягнецца, фактычна давядзецца ўсё занава рыхтаваць».

«Капопус-В» і БКА знаходзяцца на Байкануры зь сярэдзіны красавіка. Раней плянавалі запуск на першую палову 2012 году, потым — на 7 чэрвеня. Аднак з-за таго, што першыя ступені ракеты-носьбіта павінны падаць на тэрыторыі Казахстана, улады гэтай краіны не ўзгадняюць запуск, сказала крыніца.

Разам з «Канопусам-В», МКА-ПН1 і БКА плянуецца запусціць канадзкі апарат ADS-1B для аўтаматычнай ідэнтыфікацыі камэрцыйных марскіх суднаў па іх радыёабліччы і нямецкі спадарожнік ТЕТ-1 для адпрацоўкі новых тэхналёгій у касьмічным палёце. Запуск плянуецца ажыцьцявіць з дапамогай ракеты-носьбіта «Саюз-ФГ» з разгонным блёкам «Фрэгат».

Беларускі касьмічны апарат дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі створаны па замове Нацыянальнай акадэміі навук. Запуск першага спадарожніка гэтага тыпу адбыўся 26 ліпеня 2006 году з касмадрому Байканур, аднак завершыўся аварыяй ракеты-носьбіта «Дняпро».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG