Мэр Бялграду заяўляе, што гарадзкія ўлады арганізоўваюць прытулак для геяў і лесьбіянак, адрынутых сваімі сем'ямі. Прэзэнтуючы праект прытулку ачольнік сэрбскай сталіцы Драган Джылас назваў "ганебным" тое, што бацькі адмаўляюцца ад сваіх дзяцей з-за іх сэксуальнай арыентацыі.
Сэрбія абяцала палепшыць сытуацыю з абаронай правоў сэксуальных меншасьцяў у рамках рэформаў, неабходных для далучэньня да Эўразьвязу. Гамафобія, аднак, застаецца пашыранай у сэрбскім грамадзтве.
У 2010 годзе больш за 100 чалавек былі параненыя ў выніку спробы правых радыкалаў прарваць паліцэйскі кардон, які ахоўваў удзельнікаў шэсьця Gay Pride. Леташняе шэсьце сэксуальных меншасьцяў было адменена з-за пагрозаў гвалту.