Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары

Вернецца цяпло. Магчымыя дажджы і навальніцы. Тэмпэратура ўдзень плюс 22-29. У Беларусі і сьвеце

У Чыкага закончыцца двухдзённы саміт НАТА. Белы дом абвясьціў, што асноўная ўвага прысьвячаецца будычыні аўганскай кампаніі.

Пачнецца першы ў гісторыі двухбаковых дачыненьняў візыт у Беларусь міністра замежных спраў Бангладэш Дыпу Моні.

У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” у Менску пройдзе круглы стол, прысьвечаны фэмінізму.
Таксама ў гэты дзень

1223 – першае летапіснае ўпамінаньне Нясьвіжу.

1840 – у Менску пачаў працаваць тэатар, арганізаваны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам.

1923 – у Менску была адчыненая першая ў Беларусі працоўная ашчадная каса.

2005 – у Мар’інай Горцы “SOS-Дзіцячая вёска” уступіла ў міжнародную сетку падобных дзіцячых устаноў.
Ёсьць нагода

Сусьветны дзень культурнай разнастайнасьці.

Дзень адзначаецца на прапанову Генэральнай Асамблеі ААН з 2003 году. У сваёй дэклярацыі ААА адзначае як важнасьць абароны культурнай разнастайнасьці, так і дыялёгу паміж цывілізацыямі ў сучасным сьвеце. Так, 21 траўня прапануецца пачытаць кнігу іншамоўнага аўтара ці паслухаць музыку кампазытара іншай краіны, паклікаць у госьці суседа іншай рэлігіі ці нацыянальнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся

1688 - Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

1921- Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

1923 - Міхась Капціловіч, удзельнік Саюза Вызваленьня Беларусі, вязень савецкіх канцлагераў.

У гэты дзень памерлі

1841- у эміграцыі ў Парыжы памёр Юльян Урсын Нямцэвіч, палітычны дзеяч, пісьменьнік, гісторык родам з Берасьцейшчыны, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гг.

1983 - мітрапаліт Андрэй (Аляксандр Крыт), рэлігійны і грамадзкі дзеяч, пэдагог, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі і ЗША.
Мінус 365

Мадэльер Аляксандар Варламаў — за кратамі

Лёнінг: прысудамі рэжым Лукашэнкі ізалюе сябе ад Эўропы

Эмбарга ЭЗ на пастаўкі зброі зь Беларусі?

Цытата на памяць

« Закладам культурнай разнастайнасьці зьяўляецца свабода выказваньня меркаваньняў, плюралізм сродкаў масавай інфармацыі, шматмоў'е, роўны доступ да магчымасьцяў мастацкай творчасьці, навукова-тэхнічных ведаў...

Кожны чалавек павінен мець магчымасьць для самавыказваньня, творчасьці і распаўсюду сваіх твораў на любой мове па сваім выбары, і ў прыватнасьці на сваёй роднай мове.»

З Усеагульнай дэклярацыі ЮНЭСКА аб культурнай разнастайнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG