Галоўнай тэмай двухдзённых дыскусій лідэраў ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Канады, Францыі, Японіі і Расіі стане, як чакаецца, сытуацыя ў сусьветнай эканоміцы і, у прыватнасьці, у эўразоне. У сувязі з палітычным крызісам у Грэцыі шэраг экспэртаў зноў выказвае асьцярогі адносна будучыні адзінай эўрапейскай валюты. Будуць абмяркоўвацца і пытаньні глябальнай бясьпекі, у тым ліку сытуацыя ў Сырыі і ядзерная праграма Ірану. Лідэры правядуць мноства двухбаковых сустрэч.
Расею на саміце будзе прадстаўляць прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў. Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін адмовіўся ад паездкі ў Кэмп-Дэвід, як паведамлялася, у сувязі з работай па фарміраваньні новага кабінэту міністраў. Прапановы па яго структуры і складу Мядзьведзеў перадаў Пуціну на пачатку тыдня.