Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: «Прыватызацыі БМЗ ня будзе»


Прыватызацыі адкрытага акцыянэрнага таварыства «Беларускі мэталюргічны завод» у найбліжэйшай пэрспэктыве ня будзе — пра гэта, як падае БЕЛТА, заявіў сёньня кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ўладзімер Макей на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву жлобінскага прадпрыемства.

Паводле Макея, калі прадспрыемства будзе прыватызоўвацца, «то з улікам інтарэсаў працоўнага калектыву». Кіраўнік адміністрацыі падкрэсьліў, што «так проста пытаньне прыватызацыі БМЗ вырашацца ня будзе».

Раней сёньня першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Беларусь ня пойдзе на перадачу кантрольнага пакету акцыяў Менскага аўтамабільнага заводу холдынгу «Расбелаўта», які ствараецца з удзелам расейскай дзяржкарпарацыі «Растэхналёгіі» і КамАЗу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG