Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці з Каваленкам у Віцебску


Сёньня сям’я Сяргея Каваленкі зь яго сябрам правялі акцыю салідарнасьці каля гарадзкой ратушы ў Віцебску.

Алена Каваленка трымала плякат “Міліцыя хлусіць! Свабоду Сяргею Каваленку ад перасьледу!”, сын Валік раздаваў улёткі з тэкстам: “Свабоду Сяргею Каваленку!».


Сяргей Каваленка, асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне хятняй “хіміі”, якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску, нядаўна ізноў аднавіў галадоўку. Ён пратэстуе супраць прысуду, а таксама патрабуе вызваліць ўсіх палітвязняў і даць свабоду нацыянальнай сімволіцы. Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца 18 траўня ў 9.30 у Віцебскім абласным судзе”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG