У паляваньні на ласёў у парку Чалюскінцаў былі заўважаныя людзі ў форме Міністэрства надзвычайных сытуацый (МНС). Па камэнтар «Свабода» зьвярнулася да прэсавага сакратара МНС Віталя Навіцкага, які паведаміў, што ласям здолелі ўкалоць снатворнае і вывезьці за кальцавую.
Аднак пазьней высьветлілася, што ласі знаходзяцца ў менскім заапарку.
Аднак пазьней высьветлілася, што ласі знаходзяцца ў менскім заапарку.
«Мы іх змясцілі ў спецыяльны вальер, — расказаў „Нашай Ніве“ кіраўнік заатэхналагічнага аддзелу заапарку Міхаіл Нічыпаровіч. — Цяпер яны аддзеленыя ад наведнікаў агароджай з надпісам „Праход забаронены“, іх ніхто не турбуе. Яны ляжаць у вальеры, пачуваюцца нармальна». Далейшы лёс жывёлін пакуль што ня вырашаны.