Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары супраць Лукашэнкі


Фота Радыё Рацыя
Фота Радыё Рацыя
На фінскім стадыёне Hartwall Arena падчас матчу Беларусь-Францыя, які скончыўся перамогай французаў 2:1, ізноў луналі забароненыя беларускім рэжымам бел-чырвона-белыя сьцягі, паведамляе фінскі партал Sportti.com .

Акрамя сьцягоў, на трыбуне, дзе знаходзіліся беларускія заўзятары, а таксама іх аднадумцы зь Фінляндыі ды іншых эўрапейскіх краінаў, можна было ўбачыць плякаты з надпісамі «Жыве свабодная Беларусь!» і «Лукашэнку ў адстаўку!» «Такім чынам гледачы чэмпіянату сьвету па хакеі выказвалі свой пратэст супраць правядзеньня ЧС-2014 у краіне, дзе робіцца ціск на правы чалавека, душыцца апазыцыя і парушаюцца базавыя правы чалавека», — пішуць фінскія СМІ.

Аглядальнікі адзначаюць, што раней, калі на матчах зьяўляліся заклікі адносна адстаўкі кіраўніка аргкамітэту першынства і намесьніка прэзыдэнта МФХ Калерва Кумала (ён выступае супраць байкоту ЧС-2014), то тыя плякаты"бязьлітасна выдаляліся" ахоўнікамі і паліцыянтамі. На плякаты супраць Лукашэнкі ахова рэагавала спакойна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG