Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зноў будзе купляць беларускае малако


Дзяржаўная вэтэрынарная і фітасанітарная служба Ўкраіны дазволіла дзевяці беларускім малакаперапрацоўчым прадпрыемствам пастаўкі прадукцыі на ўкраінскі рынак.

Як паведамляецца на афіцыйным вэб-сайце службы, права пастаўляць прадукцыю ва Ўкраіну зноў атрымалі ААТ «Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат»; «Мазырскія малочныя прадукты», ААТ «Малочныя прадукты»; «Агракамбінат Сноў», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»; ААТ «Бабуліна крынка», ААТ «Беллакт», ААТ «Шчучынскі масласырзавод».

Ад 1 сакавіка Ўкраіна прыпыніла ўвоз на сваю тэрыторыю малака і малочных прадуктаў зь Беларусі, а таксама жывёл, якія могуць хварэць на афрыканскую чуму сьвіней, і прадукцыі ды сыравіны зь іх.

У сакавіку ўкраінскія спэцыялісты правялі аўдыт беларускай сыстэмы кантролю бясьпекі мяса-малочнай прадукцыі. 3 траўня першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка і міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны Пётр Парашэнка па выніках сустрэчы ў Менску заявілі, што Беларусь у найбліжэйшы час вырашыць пытаньні доступу на свой рынак украінскіх вытворцаў піва, а Ўкраіна здымае ўведзеныя раней часовыя абмежаваньні на пастаўкі беларускай мяса-малочнай прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG