Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі памёр папулярызатар Беларусі Расэл Портэр


На 64-м годзе з жыцьця пайшоў брытанец Расэл Портэр (Russell Porter), які зрабіў вялікі ўнёсак ў развіцьцё двухбаковых стасункаў паміж Беларусьсю і Вялікай Брытаніяй. Пра гэта паведамляе Tut.by з спасылкай на старшыню Англа-беларускага таварыства прафэсара славістыкі Джыма Дынглі.

«Справай апошніх гадоў жыцьця Расэла Портэра было наладжваньне двухбаковых стасункаў паміж ягоным горадам Мэлдан і беларускім Берасьцем, асабліва ва ўсталяваньні кантактаў паміж навучальнымі ўстановамі двух гарадоў», — адзначыў прафэсар Дынглі.

Вялікі аматар гісторыі Другой сусьветнай вайны, Портэр зрабіў выставу «Летапіс Брэсцкай крэпасьці ў фотаздымках», якая адлюстравала 170-гадовую гісторыю цытадэлі ад закладкі першага каменя да сёньняшніх дзён. Выставу пабачылі жыхары Лёндана, Мэлдана, Брысталя, Глазга, Кардыфа, Нотынгема, Лівэрпуля, Кембрыджа і іншых гарадоў Вялікай Брытаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG