Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо панядзелак, 14 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары

Захаваецца пахаладаньне, воблачнасьць зьменшыцца. Уначы магчымыя замаразкі, днём ад 12 да 19 градусаў цяпла.

Сёньня ў Беларусі і сьвеце

Мае закончыцца візыт у Менск прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.

У Брусэлі пад кіраўніцтвам Кэтрын Эштан адкрыецца сустрэча Рады Эўразьвязу ў міжнародных справах. На парадку дня – дачыненьні з Аўганістанам, Расеяй, Украінай.

У нямецкім Боне пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя, дзе будуць абмяркоўвацца зьмены клімату.

У менскім клюбе «Графіці» ўвечары выступіць гурт «Памідор/Off».

Таксама ў гэты дзень

1613 – мястэчка Жыровічы атрымала магдэбургскае права.

1874 – у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».

1917 – у Менску створанае Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі, якое заснавалі Фларыян Ждановіч і Ігнат Буйніцкі.

1954 – у Гаазе дзяржавы-сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку ўзброенага канфлікту».

У 1955 – у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году

1988 – пачаўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану.

1995 – у Беларусі адбыліся парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум, у выніку якога краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг на падпраўленыя савецкія сымбалі. Сёньня ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі з гэтым афіцыйна адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і сьцяга. За вывешваньне нацыянальнага сьцяга застаецца ў зьняволеньні палітвязень Сяргей Каваленка.

1996 – у Менску адбылася 5-тысячная дэманстрацыя супраць арышту ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”.

2011 – у Партызанскім райсудзе Менску завяршыўся адзін з пасьлявыбарчых працэсаў. Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў атрымаў 5 гадоў калёніі. Удзельнікі Плошчы Алег Гнедчык, Ільля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімір Яроменак – атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуды выносіла судзьдзя Натальля Чацьвертакова.

У гэты дзень нарадзіліся

1899 – Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюза ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюза.

1944 - Джордж Лукас, вядомы амэрыканскі кінарэжысёр

У гэты дзень памерлі

1873 - Міхаіл Дзмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі .

1939 – у савецкім канцлягеры ў пасёлку Княж-Пагост (Комі АССР, цяпер Рэспубліка Комі) памёр Павел Жаўрыд, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

Мінус 365

Хочаш купіць даляры? Пакажы даведку, што за мяжою памёр сваяк

ЗША анулявалі вынікі лятэрэі Green Card

Эўразьвяз і ЗША асудзілі прысуд Саньнікаву і іншым удзельнікам Плошчы

Цытата на памяць

"Наша мова і гісторыя прынятыя не галасаваньнем, а дадзеныя Богам. Іншая мова, іншая гісторыя — гэта іншы народ".

З прамовы кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева падчас суду над ім 14 траўня 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG