Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Каваленка пратэставала з сынам каля сьцен віцебскага СІЗА


Фота з сайту газэты <a href="http://kurier.me/ru/page/politics/802">«Витебский курьер»</a>.
Фота з сайту газэты <a href="http://kurier.me/ru/page/politics/802">«Витебский курьер»</a>.

11 траўня насупраць Віцебскага СІЗА прайшоў пікет ў падтрымку Сяргея Каваленкі, якога зноў зьмясьцілі ў гэтую ўстанову.

У акцыі бралі ўдзел грамадзкія актывісты, а таксама жонка вязьня Алена і яго сын Валянцін. Пікетоўцы разгарнулі плякат са словамі «120 дзён галадоўкі пратэсту! Свабоду невінаватаму Сяргею Каваленку!»

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка пакараны 2 гадамі і месяцам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Зь сярэдзіны сьнежня па канец сакавіка зь перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымаў галадоўку пратэсту супраць прысуду. Жонка актывіста не выключае, што днямі яе муж аднавіў галадоўку, бо зноў апынуўся ў Віцебскім СІЗА, дзе супроць яго ладзілі, як ён лічыць, правакацыі. 18 траўня ў Віцебскім абласным судзе адбудзецца паўторнае паседжаньне па разглядзе касацыйнай скаргі актывіста Сяргея Кававенкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG