Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага


Фота: FIDH
Фота: FIDH

Вось што для Радыё Свабода паведаміла арганізатарка акцыі, кіраўніца аддзелу Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека Саша Кулаева.

У 11-й акрузе Парыжу сабралася даволі шмат людзей. Сярод іх былі прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Францыі, прадстаўнікі мэрыі Парыжу.

Сярод іншага, выступілі мэр 11-й акругі Парыжу і прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн, а таксама прадстаўнік мэрыі Парыжу па міжнародных справах.

Людзі, якія прыйшлі на мітынг, трымалі плякаты на трох эўрапейскіх мовах з заклікамі вызваліць Алеся Бяляцкага, скандавалі лёзунгі за яго вызваленьне і выслухалі выступы.

На сустрэчы прысутнічалі і паслы у галіне правоў чалавека зь некалькіх эўрапейскіх краінаў, таксама члены праўленьня Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, якія прыехалі з самых розных краінаў — з Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы.

Фота: FIDH



Выступае мэр 11-й акругі Парыжу Патрык Блёш
Выступае мэр 11-й акругі Парыжу Патрык Блёш


Намесьнік мэра Парыжу, упаўнаважаны ў міжнародных справах П'ер Шапіра
Намесьнік мэра Парыжу, упаўнаважаны ў міжнародных справах П'ер Шапіра


Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG