Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч — лідэр берасьцейскай вэрсіі «Топ-100 беларускай прозы»


Берасьцейскае агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» падвяло вынік інтэрнэт-галасаваньня «Топ-100 беларускай прозы».

Лідэрам галасаваньня сталі творы Ўладзімера Караткевіча, якія занялі першыя два месцы.

Як распавёў кіраўнік «Дзедзіча» Зьміцер Шыманскі, удзел у апытаньні ўзялі 1334 чалавекі, якім было прапанавана выбраць з 140 твораў тыя, што найбольш даспадобы:

«Кожны мае свой „топ“ беларускай літаратуры. Але прыемна, што ўдзел у галасаваньні ўзяло столькі людзей. Гэта сьведчыць пра вялікую цікавасьць да беларускай літаратуры. Зразумела, што большасьць твораў зь першай дзясяткі — са школьнай праграмы. Гэта яскрава дэманструе, які вялізны ўплыў школа аказвае на сьветаўспрыманьне моладзі. На маю думку, насьпела неабходнасьць пашырэньня школьнай праграмы — уключэньне ў яе сучасных пісьменьнікаў. Тады, магчыма, і вынікі падобных рэйтынгаў будуць больш адпавядаць сучасным тэндэнцыям у літаратуры».

Першую дзясятку галасаваньня ўзначалілі творы Ўладзімера Караткевіча. Вось як выглядае дзясятка лепшых твораў беларускай літаратуры паводле вэрсіі «Дзедзіча»:

1. Уладзiмiр Караткевiч «Каласы пад сярпом тваім» (543 галасы)
2. Уладзiмiр Караткевiч «Дзiкае паляваньне караля Стаха» (481 голас)
3. Іван Мележ «Людзі на балоце» (342 галасы)
4. Янка Купала «Тутэйшыя» (337 галасоў)
5. Ян Баршчэўскі «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (299 галасоў)
6. Уладзiмiр Караткевiч «Чорны замак Альшанскi» (292 галасы)
7. Якуб Колас «На ростанях» (287 галасоў)
8. Васіль Быкаў «Знак бяды» (281 голас)
9. Уладзiмiр Караткевiч «Хрыстос прызямліўся ў Гароднi» (231 голас)
10. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта» (219 галасоў)

Інтэрнэт-галасаваньне праводзілася ў межах кампаніі «Наша мова», якую ладзіць «Дзедзіч».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG