Сэрыя гутарак з Барадуліным выходзіць у кнігарні «Наша ніва».
«Першая гутарка менавіта для гэтай кнігі датуецца кастрычнікам 2008 году (хоць у яе ўвайшлі і ранейшыя нашы гутаркі з Барадуліным — пачынаючы ад 1999 году), гаварылі мы пяць гадзін запар. Аднак у далейшым сустрэчы адбываліся зрэдчас і былі не такія працяглыя, перш за ўсё з-за стану здароўя Рыгора Іванавіча. Мабыць, яшчэ і таму, што сам ён ня надта верыў, што нешта з такой задумы можа атрымацца. Пакуль летам 2010 году не прачытаў чарнавыя накіды да кнігі. Ухваліўшы зробленае, Барадулін згадзіўся на працяг размоў, якія ў кастрычніку-сьнежні адбываліся ўжо рэгулярна. Так і сабралася гэтая кніга — па сутнасьці, адна вялікая гутарка пра мінулае, сёньняшні час і будучыню. Гутарка даўжынёю ў адзінаццаць гадоў», — сказаў «Нашай ніве» Сяргей Шапран.
У імпрэзе будуць удзельнічаць літаратары:
Пазьней на сайце «Свабоды» — відэа з прэзэнтацыі
Рыгор Барадулін — народны паэт Беларусі, намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры, аўтар амаль сотні кніг вершаў, перакладаў, прозы, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, кавалер ордэнаў Дружбы народаў, Трох Зорак (Латвія) і мэдаля Францыска Скарыны, ганаровы доктар БДУ, ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну.

- Генадзь Бураўкін
- Уладзімер Някляеў
- Міхась Скобла