Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель крытыкуе сытуацыю ў Беларусі і ва Ўкраіне


Выступаючы 10 траўня перад парлямэнтарамі ў Бундэстагу, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель закранула сытуацыю ў Беларусі і ва Ўкраіне.

«Ва Ўкраіне і Беларусі людзі ўсе яшчэ пакутуюць ад дыктатуры і рэпрэсіяў», — заявіла Мэркель.

Яна адзначыла важнасьць перамогі над фашызмам у Эўропе ў траўні 1945 году і падкрэсьліла тое значэньне, якое сёньня маюць мір і свабода для Нямеччыны ды іншых эўрапейскіх краінаў. Пры гэтым яна заўважыла, што, на жаль, гэта тычыцца ня ўсёй Эўропы, «бо ва Ўкраіне і Беларусі людзі ўсе яшчэ пакутуюць ад дыктатуры і рэпрэсіяў».

Мэркель заявіла, што за партыйна-палітычнымі спрэчкамі нельга забывацца пра каштоўнасьці міру, свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека, вяршэнства закону і павагі да чалавечай годнасьці, якія абвешчаныя эўрапейскай і трансатлянтычнай супольнасьцю, паведамляе Reuter.

Ангела Мэркель выказала свае надзеі на значны прагрэс у раззбраеньні ў сувязі з маючым адбыцца ў сярэдзіне траўня самітам НАТО, а таксама пажаданьні, каб Расея выказвала больш празрыстасьці ў ключавых галінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG