Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў «аўганцаў» стаць ядром патрыятычных сілаў. Але льготаў ня дасьць


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з актывам Беларускага саюзу вэтэранаў вайны ў Аўганістане заявіў: «У наш час вельмі важна, каб тон задавалі людзі патрыятычных перакананьняў, а не падпявалы „пятай калёны“ (...) І сіла вашага саюзу, і сіла ўсёй краіны — у еднасьці. (...) Вы павінны дэманстраваць яднаньне і ўзаемадапамогу».

Лукашэнка дадаў, што «аўганцам» трэба рабіцца «магутным ядром патрыятычных сілаў краіны».

«Вы павінны асвоіць і новыя інфармацыйныя тэхналёгіі — інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, з дапамогай якіх вы зможаце данесьці свае ідэі да нашага грамадзтва», — параіў кіраўнік Беларусі.

Што да адраснай сацыяльнай дапамогі, Лукашэнка параіў зьвяртацца да органаў дзяржаўнай улады.

Пры гэтым ён заявіў, што новых ільготаў для аўганцаў ня будзе: «Вы ведаеце пра маё стаўленьне да льготаў. Я прыхільнік дапамогі тым, каму гэта трэба — інвалідам, бяздольным, тым, хто ня можа для сябе зарабіць».

У Беларусі больш за 27 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, адзначае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG