Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём Перамогі


Віктар Статкевіч
Віктар Статкевіч

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадзкія актывісты павіншавалі Віктара Статкевіча з Днем Перамогі.

Віктару Статкевічу пажадалі моцнага здароўя і хуткай сустрэчы з сынам Міколам, які цяпер у магілёўскай турме № 4.

«Віктар Паўлавіч сапраўдны вэтэран, якога мы ўсе вельмі паважаем за мужнасьць. У гады вайны ён дапамагаў партызанам зьнішчаць нямецкія камунікацыі. Ад сьмерці яго ўратаваў родны бацька, закрыўшы сваім целам ад нямецкай кулі», — паведаміў «Вясьне» (http://spring96.org/be/news/52335) старшыня гарадзкой суполкі руху «За свабоду» Віктар Сырыца.

Мікола Статкевіч — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG