Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не захацеў, каб яго першае замежнае турнэ было ў ЗША


Расею на саміце краінаў «вялікай васьмёркі» ў амэрыканскім Кэмп-Дэйвідзе будзе прадстаўляць не прэзыдэнт, а прэм'ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў.

Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі - Барака Абамы і Ўладзімера Пуціна - перанесена на 18-19 чэрвеня. Яна адбудзецца ў кулюарах саміту "групы дваццаці", які пройдзе ў Мэксыцы.

Пра гэта стала вядома па выніках тэлефоннай размовы Абамы і Пуціна. Расейскі прэзыдэнт паведаміў, што ня зможа прыехаць у ЗША на заплянаваны на 18-19 траўня саміт "вялікай васьмёркі". Замест Пуціна туды паедзе прэм'ер-міністар Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Як паведаміў Пуцін, яму неабходна завяршыць справы, зьвязаныя з фармаваньнем новага кабінэту міністраў.

Раней паведамлялася, што Абама патэлефанаваў Пуціну і павіншаваў яго з уступленьнем на пасаду прэзыдэнта Расеі.

У дзень інаўгурацыі Пуціна Вашынгтон раскрытыкаваў дзеяньні расейскай паліцыі ў дачыненьні да ўдзельнікаў апазыцыйных выступаў у Маскве. Дзярждэпартамэнт тады заявіў, што ў ЗША расчараваныя такім стаўленьнем да мірных дэманстрантаў. У сваю чаргу, Пуцін рабіў закіды на адрас ЗША ў сваёй перадвыбарнай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG