Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо чацьвер, 10 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЭ:

Удзень 19–25 градусаў, воблачна, але без ападкаў.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Ашхабадзе пачнецца міжнародная канфэрэнцыя, дзе будуць абмяркоўваць лёс уцекачоў у мусульманскім сьвеце. Сярод іншага штуршком для пошуку супольнага вырашэньня праблемы сталі і апошнія падзеі ў Сырыі, якую пакінулі тысячы людзей. Канфэрэнцыю праводзіць Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва пры падтрымцы высокага прадстаўніка ААН у пытаньні ўцекачоў.

Расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў накіруецца зь візытам у Кітай.

У Хэльсынкі на хакейным чэмпіянаце сьвету беларуская зборная будзе гуляць з камандаю ЗША.

У менскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным». У імпрэзе возьмуць удзел Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1933 — студэнты-нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі ў Бэрліне, што паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.

1940 — брытанскі прэм’ер Нэвіл Чэмбэрлен падаў у адстаўку, фармаваньнем новага ўраду заняўся Ўінстан Чэрчыль.

1956 — у СССР адмянілі плату за навучаньне ў старэйшых клясах сярэдніх школаў.

1994 — адбылася інаўгурацыя Нэльсана Мандэлы, першага чарнаскурага прэзыдэнта Паўднёваафрыканскай Рэспублікі.


У гэты дзень нарадзіліся:

1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.

1879 — Сямён Пятлюра, лідэр украінскіх нацыяналістаў.

1883 — Янка Маўр, беларускі пісьменьнік.

1923 — Гейдар Аліеў, кіраўнік Азэрбайджану (1993–2003).

1928 — Арнольд Руўтэль, трэці прэзыдэнт Эстоніі.

1931 — беларускі паэт Сьцяпан Гаўрусёў.

1942 — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст Сяргей Панізьнік.


У гэты дзень памерлі:

1774 — Людовік XV, кароль Францыі.

1940 — пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч. У свой час камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, абвясьціў там незалежнасьць БНР. Некаторыя свае вершы друкаваў пад псэўданімам Бацька.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

У Нямеччыне сёньня адзначаецца Дзень кнігі, а ў Азэрбайджане — Дзень кветак.

МІНУС 365

Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Сёмы дзень

Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Трэці дзень

Шарэпка: "Амбасадараў ЭЗ на сьвяткаваньне 9 траўня не запрашалі"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Жыву надзеяй між бягучых спраў.
У бегатні гадоў няма разгрузкі.
І ўсё ж наш Бог мяне не пакараў —
Даў мацярык: і тут ён — беларускі!


Сяргей Панізьнік, зь вершу, прысьвечанага Янку Запрудніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG